Народный артист Беларуси Анатолий Алай: донести правду о войне

Аматарам кіно добра вядома імя народнага артыста Беларусі Анатоля АЛАЯ. За больш як шэсць дзесяцігоддзяў творчай дзейнасці ён, як кінааператар, прыняў удзел у стварэнні амаль сотні дакументальных фільмаў. Кінакамера яго зафіксавала многіх вядомых гістарычных асоб: дзяржаўных і ваенных дзеячоў, касманаўтаў, вучоных, пісьменнікаў, прадстаўнікоў розных прафесій. На рахунку яго 29 дакументальных кінастужак.

-- Карані мае вясковыя, - ганарыцца народны артыст Беларусі Анатоль Алай. – Бацька Іван Аляксеявіч нарадзіўся ў барысаўскай вёсцы Усоха. І зараз там жывуць сваякі. Бацькаў брат Міхаіл Алай кіраваў мясцовым калгасам. Сёстры Маруся і Ніна ў вайну пяклі хлеб і перадавалі партызанам. А калі акупанты пачалі карніцкую аперацыю, іх ратавалі балоты вакол возера Палік.

Было вядома, каго з партызан-падпольшчыкаў фашысцкія прыхвастні павесілі ў Мінску. Вырашыў заняцца пошукам карнікаў, адлюстраваных на гэтым здымку. У Мюнхене ладзілася фотавыстава, на якой дэманстравалася і гэта фота. Выстава выклікала бурную рэакцыю ў нямецкім грамадстве. Пра гэта было журналістцы аднаго з нямецкіх выданняў было даручана падрыхтаваць рэпартаж. На фотаздымку яна пазнала бацьку, які стаяў каля віселіцы. Ад нечаканасці жанчына страціла прытомнасць. Потым адчутае доўга насіла ў сэрцы. Не вытрымала і прызналася калегі-сяброўцы з газеты “Дойчэ цайтунг” Клаўдзіі Мэйхэнбэк, што не можа спакойна спаць. Сяброўка выдала ў газеце сенсацыйны матэрыял. Пасля публікацыі ўзняўся ажыатаж. Дачцы карніка пасыпаліся асуджэнні. На яе машыну вешалі фігавыя лісткі. Нервы не вытрымалі і яна на такой жа вяроўцы, на якой бацька вешаў у Мінску партызан, утварыла суіцыд. Праз гады бумеранг пакараў немца-карніка павешаннем дачкі. Кінастужку так і назвалі “Бумеранг”.

У маім загашніку пяць сцэнарыяў для новых кінафільмаў. І тыя кінастужкі, што незавершаны, атрымаюць жыццё. Жаданне зняць фільм поўніць сэрца, як пачуцці да недаступнай жанчыны. Жаночым цяплом не абдзелены. Ад першага шлюба дачка Алена. З другой жонкай Ларысай Іванаўнай выхавалі дачку Вольгу. Калі на “Славянскім базары” у Віцебску ўручалі прэмію саюзнай дзяржавы разам са мною была і Вольга. Мне было прыемна разам з ёю атрымліваць высокую ўзнагароду. У творчых удачах, безумоўна, заслуга і нашай дружнай сям’і.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter