У Брэсцкай вобласці рыхтуюцца да прыёмкі двух даўгабудаў: у Брэсце і Пінску. На першым будаўнічыя работы ўжо скончыліся, застаецца толькі добраўпарадкаваць тэрыторыю. У Пінску падпісаны акты ўводу ў эксплуатацыю новага аб’екта.
У хуткім часе ў абодвух дамах наваселле адсвяткуюць больш за 300 сямей. У цэлым па вобласці прагназуецца перавыкананне плана па будаўніцтве жылля: у эксплуатацыю здадуць 370 тысяч квадратных метраў, што на 23,5 тысячы больш запланаванага.