Нарадзіла прама... у аўтобусе!

МАЦІ ўжо чацвёртага дзіцяці стала ў рэйсавым аўтобусе Ковель — Брэст 25-гадовая пасажырка, жыхарка вёскі Хацінава Камянецкага раёна.

На гэты раз роды нечакана для шматдзетнай маці пачаліся ў дарозе, калі аўтобус пад’язджаў да Брэсцкага аўтавакзала. Немаўля — дзяўчынку — прынялі на рукі... іншыя пасажыркі! Неўзабаве да аўтобуса пад’ехала і “хуткая”, якая адвезла жанчыну з немаўляткам у радзільны дом. Адчуваюць яны сябе някепска.

Дзяніс БУСЛЁНАК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter