Нараўлянскага райвыканкама Валерый ШЛЯГА: «Нашыя «прысмакі» – народныя песні, абрады і гульні»

– НАРАЎЛЯНСКІ раён — найпрыгажэйшы куток Палесся.

Тут удалося захаваць элементы беларускай самабытнасці з цікавымі рысамі. Іх увасабляе не толькі палаца-паркавы ансамбль Гарбатаў XIX стагоддзя, які славіць наш палескі край.

Госці Нараўляншчыны маюць магчымасць паўдзельнічаць у народных гульнях, паслухаць фальклорныя песні, пазнаёміцца з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мясцовых майстроў.

У вёсцы Вербавічы ладзіцца тэатралізаванае прадстаўленне на мясцовым дыялекце «Сваты». У яго аснове — свята-абрад, які існаваў на тэрыторыі гэтага сяла да канца ХХ стагоддзя. Яшчэ адна дзіўная вёска — Буда Галоўчыцкая. У ёй можна пазнаёміцца з інтэр’ерам драўлянага дома, побытам жыхароў, паспрабаваць сапраўдныя беларускія стравы.

У музычным напрамку этнічна непаўторныя рысы краю захавалі калектывы самадзейнасці са званнем «народны»: «Спадчына», «Вярба», «Скарбніца», «Вясёлка», «Беларускія ўзоры». Іх удзельнікі штогод праводзяць тэатралізаваныя святы-абрады з улікам мясцовых традыцый — «Купальскі вянок», «Як коцік матулю шукаў», «Хрэсьбіны», «Пакровы», «Антонаўскія вячоркі», а таксама выступаюць на рэспубліканскіх, раённых святах і фестывалях.

Як і раней, сёння многае робіцца ў раёне для добраўпарадкавання сяла, аграгарадкоў. Паркі і скверы, жылыя, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, спартыўныя пляцоўкі абнаўляюцца. Добраўпарадкаваны і азяленены тэрыторыі каля абеліскаў і помнікаў. Прыгажосць і дагледжанасць Нараўляншчыны — гэта норма жыцця нашага раёна і яго жыхароў.

Словам, прыязджайце, не пашкадуеце. Мы вам заўсёды рады!

У ТЭМУ

Плошча НАРАЎЛЯНСКАГА РАЁНА — 1589 квадратных кіламетраў. Уваходзіць у склад Гомельскай вобласці і знаходзіцца ў паўднёвай яе частцы.  Колькасць насельніцтва — 11082 чалавекі. У эканоміцы занята 4800 чалавек. Буйнейшыя прадпрыемствы — «Чырвоны Мазыранін», Нараўлянскі завод гідраапаратуры, «БелКонсалт-А», «Велис», «НаровляТеплоИзоляция», «ЭкоПланета».  Раён складаецца з чатырох сельсаветаў — Вербавіцкага, Галоўчыцкага, Нараўлянскага, Кіраўскага, на тэрыторыі якіх 35 населеных пунктаў.  У іх фунцыянуюць 44 установы культуры, 21 клубная ўстанова, 14 бібліятэк, этнаграфічны музей, Дом рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў з пяццю філіяламі, сем калектываў мастацкай самадзейнасці. 

Канстанцін КАВАЛЁЎ, «БН»

Фота  аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости