Трэці чайны чэмпіянат Беларусі распачне праграму ў Нацыянальным мастацкім музеі
Напой, з якім цырымоняцца
Кожны год чэмпіянат праходзіць на розных сталічных пляцоўках. Сёлета ён распачнецца 18 сакавіка ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея як доказ таго, што чайная культура — гэта сапраўднае мастацтва. Другі дзень фестывалю, 19 сакавіка, пройдзе ў гасцініцы “Пекін”. Традыцыйна ў цэнтры чэмпіянату — конкурсы па заварванні чаю. Пераможца, якога выявіць журы з чайных экспертаў Беларусі, Расіі і Шры-Ланкі, атрымае бясплатную паездку на міжнародны чайны чэмпіянат у В’етнам.
Акрамя спаборніцкай часткі, гасцей фестывалю чакае забаўляльная і адукацыйная праграма. Так, у Нацыянальным мастацкім музеі пройдуць майстар-класы па прыгатаванні чаю і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, адбудуцца экскурсіі па музеі, канцэртная праграма, выстава-продаж, бясплатныя дэгустацыі, будзе працаваць дзіцячы пакой. Не менш цікава выглядае і праграма другога дня чэмпіянату ў гасцініцы “Пекін”. Арганізатары ўпэўніваюць — духмяны водар і яркія эмоцыі гасцям і ўдзельнікам фестывалю забяспечаны.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.