Напiцца з вытокаў пiсьменства

Сёння праваслаўная царква ўшаноўвае памяць святых Кiрылы i Мяфодзiя, а ўвесь славянскi свет святкуе Дзень свайго пiсьменства i культуры. “Без света нет радости оку зреть красоту мира, такова и душа без букв”, “голы без букв все народы”, “душа безбуквенная мертвой является в человецех” — лiчылi браты-асветнiкi, i гэтыя iсцiны засталiся нязменнымi з далёкага IX стагоддзя.

Два браты — дзве яркiя асобы. Паходзiлi яны з грэчаскага горада Салунь (зараз Фесалонiкi). Канстанцiн-Кiрыла атрымаў адукацыю пры двары iмператара Мiхаiла ў Канстанцiнопалi, прыняў сан святара i стаў бiблiятэкарам патрыярха Фоцiя. Менавiта Кiрыла стварыў славянскую азбуку i пiсьменнасць.  Мяфодзiй 10 гадоў кiраваў адной з падуладных Вiзантыi славяна-балгарскiх абласцей, пасля стаў iгуменам манастыра Палi-хрон. У 863 годзе Кiрыла i Мяфодзiй былi запрошаны ў Маравiю для прапаведвання хрысцiянства на славянскай мове. Мяфодзiй стаў першым славянскiм архiепiскапам. За сваю працу браты спазналi шмат ганенняў i пакут. Роўнаапостальныя святыя браты Канстанцiн-Кiрыла i Мяфодзiй разам стварылi амаль немагчымае: распрацавалi азбучны код, фонд пiсьмовай культуры i школу, якiя забяспечылi захаванне славянскай этнакультурнай традыцыi на працягу тысячагоддзяў. Менавiта таму ў славянскiх краiнах СНД ужо 20 гадоў у Дзень святых Кiрылы i Мяфодзiя адзначаецца дзень славянскага пiсьменства i культуры.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter