Напішыце пісьмо ветэрану

Магчымасць выказаць словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ёсць ва ўсіх чытачоў “Народнай газеты”. Пры падтрымцы РУП “Белпошта” і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза супрацоўнікаў сувязі мы аб’яўляем акцыю-конкурс “Пісьмо ветэрану”, прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Час падрыхтавацца да конкурсу яшчэ ёсць — ён пачнецца 22 красавіка і завершыцца 15 ліпеня гэтага года. Аднак лісты трэба дасылаць не пазней за 30 чэрвеня (па паштовым штэмпелі атрымання ліста або па даце атрымання электроннага варыянта). Конкурсная работа павінна быць напісана ў форме пісьма ветэрану (ветэранам) — вашаму сваяку, знаёмаму, суседу і інш. У якасці ілюстрацыі можна дадаць да яго фотаздымкі, малюнкі, дробныя вырабы. Камісія вызначыць аднаго пераможцу і пацярых прызёраў. Галоўныя крытэрыі — раскрыццё тэмы і арыгінальнасць падыходу. Пераможца і прызёры змогуць забраць сувеніры ў рэдакцыі “Народнай газеты” да 15 ліпеня гэтага года. Лепшыя пісьмы мы надрукуем на старонках нашага выдання, а таксама размесцім на сайтах “Народнай газеты” і РУП “Белпошта”.

Работы на конкурс дасылайце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а,
рэдакцыя газеты “Народная газета”; ці на электронныя адрасы: a_yasko@ng.by
або mila_blr@mail.ru. Даведкі па тэлефонах: 8 (017) 287-19-69, 287-16-74.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter