Пакуль падрасталі дзеці, Галіна Пятроўна памяняла прафесію — пайшла нянечкай у дзіцячы садзік. Гаспадар працаваў на калгасным грузавіку. Займелі сваю гаспадарку. Дзеці дапамагалі бацькам даглядаць свіней, курэй, качак, упраўляцца на агародзе. Цяпер у іх свае сем’і. Падрастаюць унукі. Нараджэння чарговага ўнука чакаюць вясною. Усе дружна збіраюцца на святы ў бацькоўскім доме.
Амаль пятнаццаць гадоў працавала Галіна Пятроўна прадаўцом у сельмаге. Каб засвоіць гэту прафесію, скончыла гандлёвую школу ў Смалявічах. Але, пэўна, лёсам было наканавана стаць паштальёнам. Яна добра ведае жыхароў свайго паштовага ўчастка, а таксама густ кожнага. У вёсцы Студзёнка, куды дастаўляе паштовую карэспандэнцыю, грашовыя пераводы, спажывецкія тавары і прадукты харчавання, жывуць у асноўным пенсіянеры. Яна для іх стала родным чалавекам. Не выпадкова Галіна Скуратовіч — адзін з лепшых паштальёнаў Смалявіцкага раёна.
subbat50@mail.ru
Фота аўтара