В выходные синоптики обещают до +34

Надвор'е разгарачылася

У выхадныя сіноптыкі абяцаюць каля +34
У выхадныя сіноптыкі абяцаюць каля +34. Беларусы, як могуць, ратуюцца ад такой спёкі. У ход ідзе ўсё: ад найноўшых дарагіх спліт-сістэм з функцыяй забору паветра звонку дома, якія ўвесь мінулы тыдзень раскуплялі як гарачыя піражкі, да імправізаваных пульверызатараў, якія па-старому робяць, прабіўшы пару дзірак у бутэльцы з мінералкай. «Каштуе пяць тысяч, а асвяжае не горш за тэрмальную ваду!» — кажуць офісныя работнікі.


— У чацвер-пятніцу ў мяне было адчуванне, што беларусы скупілі ўсе кандыцыянеры, якія толькі былі ў краіне. Калі пару месяцаў таму мы прадавалі 3—4 кандыцыянеры ў месяц, то ўчора за дзень прадалі сем. Ды што тут казаць, пакуль я з вамі размаўляю, у мяне ўжо 9 непрынятых выклікаў, — тлумачаць у адной з інтэрнэт-крам. 

Кажуць, на складах у іх засталіся толькі непапулярныя мадэлі. Але і яны доўга не заляжацца, калі слупок тэрмометра папаўзе ўверх.

Калі ў вас няма кандыцыянера ці хаця б вентылятара, то самы просты спосаб выратавацца ад спякоты — адкрыць насцеж вокны. Але такая натуральная вентыляцыя багатая не толькі скразнякамі і прастуднымі хваробамі, але і злодзеямі-фортачнікамі.

Не варта думаць, што, усталяваўшы шклопакеты, вы застрахаваліся ад крадзяжу. «Адціснуць пластыкавае акно злодзеям лягчэй, чым аконную раму, — тлумачыць Яўген Сачак, супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінска. — Найлепшы варыянт — усталяваць у кватэры ахоўнае абсталяванне. Яго можна паставіць на вокны, на дзверы або ўсталяваць датчыкі руху». Нарад міліцыі ў выпадку спрацоўвання сістэмы прыедзе на месца праз 2—3 хвіліны.

Занепакоеныя маючай адбыцца спякотай і ў ДАІ. Там адзначаюць, што ў гарачыя дні колькасць ДТЗ павялічваецца. Так, паездка мінчаніна па пакупкі на «Ждановічы» скончылася трагедыяй, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ, і ён памёр прама за рулём.

— Перш чым адправіцца ў дарогу, адкрыйце ўсе дзверы і зрабіце ў салоне аўто скразняк. Гэтая парада асабліва актуальна для ўладальнікаў аўтамабіляў чорнага колеру, — рэкамендуе Анастасія Радзько, старшы інспектар па агітацыі і прапаган-дзе ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска. — Самая вялікая памылка, якую дапускаюць многія вадзіцелі, — рэзка зніжаюць тэмпературу ў салоне з дапамогай кандыцыянера. А між тым самая камфортная — +20 °C.

Наогул перанясіце далёкія паездкі на раніцу ці вечар. Хатніх жывёл з сабой у дарогу лепш не бярыце, яны вельмі цяжка пераносяць спякоту.

Змятаюць з прылаўкаў у гэтыя дні марожанае і ваду. На Мінскім холадакамбінаце № 2 кажуць, што халодны ласунак сёння знікае з халадзільнікаў літаральна на вачах: «Як толькі ўсталяваліся гарачыя дні, аб`ёмы продажаў марожанага павялічыліся ў пяць разоў. Сёння адны толькі мінчане ядуць яго 40—50 тон у дзень». Але не хвалюйцеся, прысмакаў хопіць усім: магутнасці прадпрыемства дазваляюць забяспечыць прадукцыяй увесь горад.

Іна ГАРБАЦЕНКА, gorbatenko_inna@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter