Над маім лунае лёсам Беларусь мая

“Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб'ецца, калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе...” Гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча ўзгадвае кожны беларус, вяртаючыся з далёкіх і блізкіх шляхоў на сваю гістарычную Радзіму ці нават проста марачы вярнуцца сюды.

“Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб`ецца, калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе...” Гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча ўзгадвае кожны беларус, вяртаючыся з далёкіх і блізкіх шляхоў на сваю гістарычную Радзіму ці нават проста марачы вярнуцца сюды.

Белая Русь валодае дзівоснай сілай прыцягнення, яна заўсёды жыве ў сэрцах сваіх дзяцей, куды б ні закінуў іх лёс. Радзіма з`яўляецца ў іх снах і памяці, прыналежнасць да яе – у іх думках і характары. Мудрая разважлівасць, адданасць абранай справе, працавітасць і талерантнасць – спрадвечныя нацыянальныя рысы, дапамаглі ім заняць вартае месца ў жыцці, заслужыць павагу суграмадзян і суайчыннікаў. І вельмі добра, калі да ўсіх гэтых дасягненняў можна дадаць вельмі важнае чалавечае разуменне: быць прадстаўніком народа – не толькі гонар, але і адказнасць, любіць Беларусь – значыць не толькі сумаваць па ёй, не толькі бываць на зямлі продкаў, але і прыносіць ёй карысць, працаваць дзеля яе дабрабыту. Сваіх сыноў і дачок, дзе б яны ні жылі, Белая Русь помніць і любіць. І верыць, што гэта ўзаемна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter