Начны праменад пад старасвецкімі шатамі

Начныя велапрагулкі зараз набіраюць асаблівую папулярнасць

Двухколавы транспарт у Лошыцкім парку можна ўзяць у час закрыцця пункта пракату з 20.00, а вярнуць ужо на наступны дзень да 13.00. У выхадныя дні веласіпед трэба аддаць раніцай, да 10 гадзін.

— Начныя прагулкі зараз набіраюць асаблівую папулярнасць, — расказвае кіраўнік пункта пракату ў Лошыцкім парку Дзмітрый Пранкевіч. — Зараз у нас ёсць 40 веласіпедаў, але да пачатку летняга сезона парк значна папоўніцца. Таксама для цёмнага часу сутак можна ўзяць на пракат ліхтарыкі, замкі і велакамп’ютары.

Начны прабег можна здзейсніць не толькі па Лошыцкім парку, але і за яго межамі. У асноўным веласіпедысты выязджаюць на гарадскую дарожку, якая знаходзіцца ўсяго ў 200 метрах ад пункта пракату.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter