Наўздагон за... паромам

Незвычайны выпадак адбыўся ўначы на пераправе праз Дняпроўска-Бугскі канал у Кобрынскім раёне, недалёка ад вёскі Выгода.

Пад’язджаючы да пераправы на легкавым аўтамабілі, вадзіцель заўважыў, што паром адплывае  ад  берага.  Не  раздумваючы, ён разагнаў аўтамабіль і паспрабаваў заскочыць на паром, аднак адлегласць паміж берагам і паромам не дазволіла гэтага зрабіць. Машына з вадзіцелем (дарэчы, п’яным, як потым стала вядома) і пасажырам-родзічам упала ў ваду. Абодва засталіся жывымі. А вось аўтамабіль ранкам вылавілі з вады супрацоўнікі адпаведных службаў. Па гэтай прычыне паром не працаваў амаль палову сутак.

Дзяніс БУСЛЁНАК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter