На яблынях расце... зарплата

Там, дзе быў хмызняк, расквітнеў малады сад Докшыцкага райаграсэрвіса

— А што сёння атрымліваецца? — працягваў ён. — Заходзіш у краму, а там прывазныя яблыкі па 10—15 тысяч рублёў за кілаграм. Няўжо мы не можам вырасціць свае?..  Саджанцы куплялі ў фермерскай гаспадарцы «Антэй» Мінскай вобласці.

— Добра яны прыжыліся, ні адзін не загінуў? — спрабую даведацца прычыну іх жыццяздольнасці.

— А тут, не раўнуючы, клопатаў пабольш, чым са збажыной у полі. Усё па тэхналогіі рабілі. Нездарма ж за адзін праект заплацілі 25 мільёнаў рублёў!

Для таго каб сад пладаносіў, паклапаціўся Шульгат і пра апыленне. Завёў пасеку пчол у 30 калод. Яшчэ 20 гатовых вулляў стаіць у запасе — чакаюць раёў.

Разлік у Мікалая Іванавіча на тое, што сад будзе даваць шмат прадукцыі. Прыбытак, і не малы:

— Калі будзем прадаваць яблыкі па невялікай цане — 5 тысяч рублёў за кілаграм, то атрымаем прыбытак у паўмільярда. Гэта з 4,5 гектара. З 50 гектараў — 5 мільярдаў. А гэта зарплата работнікаў райаграсэрвісу ні аднаго месяца. Вось вам і сад!..

Для захоўвання пладоў плануюць узвесці сховішча на тысячу тон.

Сад — гэта яшчэ і дадатковыя рабочыя месцы. Невыпадкова ініцыятыву докшыцкага дырэктара райаграсэрвісу падтрымаў генеральны дырэктар РА «Белаграсэрвіс» Мікалай Лабушаў.

...Калі крануліся ехаць далей, пацікавіўся ў Мікалая Іванавіча, якая арганізацыя так ачысціла поле ад хмызняку, дзе цяпер пасаджаны малады сад?

— Меліярацыя ў нас свая. Для гэтай работы прыдбалі новы коханаўскі экскаватар.

Шульгат рэзка крутануў руль, і машына павярнула з дарогі ў вузкую каляіну.

 — Зараз падскочым да яго, тут недалёка. Даверыў «капач» Пятру Махоню. Вы зараз пабачыце, што гэта за чалавек — прафесіянал найвышэйшага класа. Так «выструніць» канал, нібы лапатачкай.

Неўзабаве мы былі на месцы. Падступіць бліжай не маглі, бо Пятро Махонь заўзята лупіў масіўным молатам па «вуху» каўша. Заўважыўшы нас, апусціў яго на траву, змахнуў буйныя кроплі поту з ілба:

— Не вытрымлівае жалеза, Мікалай Іванавіч. Во корань падчапіў. Здаецца пайшло, і раптам — трэсь...

Абодва, дырэктар і механізатар, «прыліплі», да каўша і пачалі прыдзірліва аглядаць зламанае «вуха». Вердыкт завадчанам быў вынесены адмоўны: «Тонкая пласціна, таму і лопнула».

Мікалай Іванавіч дастаў мабільны тэлефон, выклікаў машыну «хуткай дапамогі»:

— Добры, увогуле, экскаватар. А трохі не давялі да канца. А яму вунь колькі работы яшчэ!.. — павёў рукой навокал па закінутых сядзібах хутароў і хмызняку.

За пяць апошніх год паўтысячы гектараў зямлі вярнуў да жыцця маленькі меліяратыўны атрад райаграсэрвісу. Міне няшмат часу, і на гэтым месцы, дзе сёння «ваюе» з кустамі, пнямі, каменнем Пётр Махонь на сваім экскватары, заквітнее новы сад.

Выпуск подготовили Наталья ВАКУЛИЧ, Александр КУРЕЦ, Владимир САУЛИЧ, Анатолий ЦЫБУЛЬКО,  «СГ», Михаил ЯГЕЛО

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter