На вялікім экране — “Сляды на вадзе”

Кіношнікі зрабілі падарунак да стагоддзя беларускай міліцыі.
Учора ў шырокі пракат выйшаў фільм “Сляды на вадзе” вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”. Напярэдадні ў сталічным кінатэатры “Масква” адбыўся прэм’ерны паказ стужкі, прысвечанай стагоддзю беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца зусім хутка — 4 сакавіка.


Карціну паспелі ўжо ахрысціць першым айчынным баевіком. Яна распавядае пра барацьбу з бандытызмам у пасляваенныя гады. Фільм стаў мастацкай рэканструкцыяй рэальных падзей, апісаных у кнізе палкоўнікам міліцыі Мікалаем Ільінскім “У надзвычайнай сітуацыі — знішчыць”. Падзеі разгортваюцца ў 1946 годзе. Страшэнная вайна скончылася, але пачалася іншая — са злачынцамі...

— Мне здаецца, што традыцыі “Беларусьфільма” працягваюцца, — кажа рэжысёр карціны Аляксандр Анісімаў. — Я працаваў з вялікім задавальненнем. Падабралася выдатная каманда.

На прэм’еру прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў на чале з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Стужка яму спадабалася:

— У фільме ёсць усё: экшэн, гістарычная праўда, вобраз звычайнага міліцыянера. Ёсць і пераемнасць — я знайшоў шмат паралеляў з сучасным жыццём.

У карціне здымаліся выключна беларускія акцёры. Сярод іх Арцём Курэнь, Пётр Юрчанкаў, Ігар Дзянісаў, Ігар Сігаў, Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Вераніка Пляшкевіч, Сяргей Юрэвіч, Таццяна Чардынцава і іншыя.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter