92 места и 15 запасных, тест на ковид и социальная дистанция - в Доме ночного пребывания в Минске как следует подготовились к морозам

На цёплым баку студзеня

Сiноптыкi абяцаюць нам у блiжэйшыя днi да мiнус 25 градусаў. Моцныя маразы асаблiва балюча ўдараць па тых, у каго няма даху над галавой. Зрэшты, цёплы прытулак i вячэру самыя сацыяльна неабароненыя грамадзяне могуць атрымаць у Доме начнога знаходжання. Сёння тут большая частка месцаў вольная: з 92 занята ўсяго 43. Мяркуючы па вопыце мiнулых гадоў, такiя паказчыкi вельмi хутка зменяцца. I чым нiжэй на тэрмометры градус, тым хутчэй запаўняюцца месцы. Як цяпер працуе Дом начнога знаходжання ў Мiнску, даведвалася карэспандэнт «Р».


Цёплы начлег i меры бяспекi


На гадзiннiку 09:00. Заходжу ў непрыкметны двухпавярховы будынак з рашоткамi на вокнах. Дырэктар ДУ «Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства» Павел Залатухiн сустракае з антысептыкам у руках. Каронавiрус даўно ўнёс карэктывы ў працу ўстановы. I гаворка iдзе не толькi аб абавязковым нашэннi медыцынскiх масак цi выкарыстаннi сродкаў дэзынфекцыi. Усе памяшканнi тут апрацоўваюцца спецыяльнымi растворамi кожныя дзве гадзiны. А ў жылых пакоях кожны дзень праводзяць кварцаванне. У будынку нешматлюдна — у пакоях ледзь набярэцца з дзясятак чалавек. I тое толькi iнвалiды, глыбокiя пенсiянеры i тыя, у каго ёсць лiсток непрацаздольнасцi. Астатнiя пастаяльцы з 08:00 да 18:00 павiнны знаходзiцца за межамi ўстановы, дакладней, працаваць. Прыходзiць на начлег па распарадку дня дазваляецца з 18:00 да 23:00.

— Сёння ў нас пражывае 43 чалавекi. Сама ўстанова разлiчана на 92 месцы, але ў выпадку вострай неабходнасцi мы можам разгарнуць яшчэ 15—20 ложкаў, — удакладняе Павел Залатухiн.

Змянiць жыццё нiколi не позна

Падымаемся на другi паверх, у пакой, дзе жывуць мужчыны. Сяргею 56 гадоў. Пра сваё жыццё ён распавядае скупа. Ды i апавядаць асаблiва няма аб чым — адбываў турэмны тэрмiн яшчэ ў 1983 годзе ў суседняй краiне, потым вярнуўся ў кватэру бацькоў. Пасля iх смерцi стаў нежаданым суседам для ўласнай сястры. Без даху над галавой ён ужо пяць гадоў. Тут жыве другi год. Мужчына — iнвалiд III групы (пасля iнсульту). Чакае атрымання II групы. Так ён зможа патрапiць у iнтэрнат.

Зазiраю на жаночую палову. Сёння тут усяго дзевяць жанчын. У пакоi не так аскетычна, як у мужчын — вазачкi, карцiнкi, усё ў больш яркiх колерах. Алене Iванаўне ў сакавiку споўнiцца 80 гадоў, яна самы сталы пастаялец. Жанчына тут другi год, хоць пайсцi ёй няма куды ўжо вельмi шмат гадоў. Без даху над галавой яна засталася з-за сына, якi ў свой час прадаў кватэру. З iм яна, зразумелая справа, не кантактуе. Цяпер чакае, калi яе аформяць у iнтэрнат. Гэта адзiная магчымасць дажыць у чалавечых умовах.

I Алена Iванаўна, i Сяргей — мiнчане. Таксама як i iншыя насельнiкi ўстановы.

Кожны, хто хоча атрымаць прытулак, павiнен прадаставiць даведку аб адмоўным тэсце на каронавiрус.

— Зараз мы прымаем пастаяльцаў па тэрытарыяльнай прыкмеце пры ўзгадненнi з аддзелам па грамадзянстве i мiграцыi Партызанскага РАУС, — удакладняе Павел Залатухiн. — Гэта тычыць толькi мiнчан цi тых, хто раней быў прапiсаны ў горадзе. Бо падобныя дамы адкрылi ва ўсiх абласных i некаторых раённых цэнтрах.

Дарэчы. Вярнуся да пандэмii. Эпiдэмiялагiчная сiтуацыя змянiла ўмовы прыёму ва ўстанову. Цяпер кожны, хто хоча атрымаць прытулак, павiнен прадаставiць даведку аб адмоўным тэсце на каронавiрус. Сёння гэта абавязковая ўмова. У астатнiм усё па-ранейшаму: медкамiсiя, заключэнне дагавора з арганiзацыяй. Насельнiк Дома начнога знаходжання абавязваецца выконваць правiлы ўнутранага распарадку. Будзе праходзiць санпрапускнiк, здаваць алкатэст i вымяраць тэмпературу цела. Дарэчы, апошнюю працэдуру цяпер праводзяць двойчы ў дзень.

У жылых пакоях Дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства кожны дзень праводзяць кварцаванне.

Для чалавека без пэўнага месца жыхарства тут ёсць усё — бясплатная пральня, харчаванне, якое прывязуць валанцёры. Самая, мабыць, важкая падтрымка — аднаўленне дакументаў i ўладкаванне на працу. Радуе, што многiя бяздомныя гэтую магчымасць выкарыстоўваюць.

Як Сяргей Архiпаў. Сёння гэты маладжавы мужчына працуе дворнiкам тут жа, у Доме начнога знаходжання. I ён на вельмi добрым рахунку ў кiраўнiцтва. Наладзiў асабiстае жыццё, у блiжэйшы час ажэнiцца. Усё ў яго добра, хоць усяго шэсць гадоў таму жыццё закiнула, у прамым сэнсе слова, у калектар цепламагiстралi. Сяргей Архiпаў упэўнены: усё залежыць ад самога чалавека, калi ён хоча змянiць жыццё, то зробiць гэта. Галоўнае — своечасова працягнуць руку дапамогi.




У  ТЭМУ

 У Мiнску стартавала прафiлактычная акцыя «Сацыяльны патруль». Яе задача — накармiць i абагрэць бяздомных. У выпадку неабходнасцi — аказаць медыцынскую дапамогу, даць начлег, паспрыяць усталяванню роднасных сувязей. У складзе групы — супрацоўнiкi раённых тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, упраўленняў унутраных спраў, медработнiкi, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, валанцёры. У рамках акцыi арганiзуюць пункты гарачага харчавання, працу сацыяльнай сталовай, выдачу цёплай вопраткi, акажуць юрыдычныя i псiхалагiчныя паслугi. Акцыя працягнецца да 28 лютага.

misnik@sb.by

У жылых пакоях Дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства кожны дзень праводзяць кварцаванне.

Кожны, хто хоча атрымаць прытулак, павiнен прадаставiць даведку аб адмоўным тэсце на каронавiрус.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Сергей МИЦЕВИЧ