На цвярозую галаву

У Гродне пройдзе акцыя аўтаклубаў супраць п’яных за рулём

У Гродне пройдзе акцыя аўтаклубаў супраць п’яных за рулём.

Паяданне піражкоў на хуткасць, фаер-шоу, спабор-ніцтвы на квадрацыклах і джыпах змогуць убачыць гродзенцы і госці горада сёння на тэрыторыі былой вайсковай часці на вуліцы Лідскай.

Кожнае выступленне або конкурс будзе суправаджацца каментарыем аб тым, што садзіцца за руль п’яным нельга. Сумную статыстыку аварый і загінуўшых з-за нецвярозых вадзiцеляў агучыць супрацоўнік ДАІ. Усіх удзельнікаў мерапрыемства пачастуюць бясплатнай гарачай гарбатай.

— Гэта першая такая акцыя з цэлай серыі, якую мы запусцім у гэтым годзе, — гаворыць кіраўнік аўтаклуба «Red Line City» Яўген Кондаль. — Наша наступнае дзейства плануем прысвяціць нядобрасумленным вадзiцелям, якія размаўляюць па мабільным тэлефоне за рулём. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter