Ельскі раён адзначыў 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На цэнтральнай плошчы Ельска адбылося святочнае шэсце, галоўнай часткай якога стала праходжанне школьнікаў з партрэтамі продкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У праграме ўрачыстасцей адбыўся мітынг-рэквіем каля абеліска памяці загінуўшых, урачыстае праходжанне роты Ганаровай варты Гомельскага інжынернага інстытута МНС.