Беларусь Сегодня

Минск
+22 oC
USD: 2.04
EUR: 2.32

Корреспондент "Сельской газеты" написала белорусский диктант

На тонкай мяжы працяжніка і двукроп’я

Паўнюткая зала Нацыянальнай бібліятэкі, трансляцыя на ўсю краіну па радыё, тэкст сучаснага беларускага пісьменніка Андрэя Горвата пад дыктоўку папулярнага гурта Naviband. І беларускамоўны робат у кулуарах. Так прайшла «Агульная дыктоўка» пад эгідай радыёстанцыі «Культура». Да праекта далучыліся прафесійныя філолагі, артысты Купалаўскага тэатра, а таксама звыш тысячы чалавек, якія пажадалі праверыць свае веды. Свята праходзіць трэці год і займела нацыянальны маштаб. Карэспандэнт «Сельской газеты» таксама ўзброілася ручкай і бланкам, каб сарваць Гран-пры.

misanec.ru

Ён, праўда, арганізатарамі не заяўлены, прафесійная філалагічная камісія вызначыць выдатнікаў. Але насамрэч удзельнічаюць тут не для таго, каб атрымаць добрую адзнаку, а больш для сябе — адчуць мілагучнасць беларускай мовы, праверыць свае веды. Усе, хто знайшоў час і прыйшоў, — ужо пераможцы. І кожны атрымаў прыз.

Аўдыторыя рознаўзроставая. Многа моладзі, сем’і, дзеці, для якіх гэта дадатковы стымул вывучыць мову і пачуць яе з вуснаў зорных гасцей. Былі і людзі паважанага ўзросту, якія на пенсіённым адпачынку выбіраюць не сумаваць, а праводзіць час карысна.

Ухвальна, што з кожным годам маштаб дыктоўкі расце. Сёлета, напрыклад, яна трансліравалася ў прамым эфіры Беларускага радыё, дзякуючы гэтаму да яе далучыліся 500 чалавек. Увогуле, зарэгістравалася больш за тысячу ўдзельнікаў, палова з іх пісалі ў Нацыя-нальнай бібліятэцы.

Тэкст прыдумаў сучасны беларускі пісьменнік Андрэй Горват, знакаміты па бестселеры «Радзіва «Прудок». Ён пра купалаўцаў: акцёра Міхася Зуя і прыбіральшчыцу Марусю Зайчыкаву. Не ведаю, як Маруся, а Міхась у зале прысутнічаў. Як і Андрэй Горват, з якім было безліч ахвотнікаў сфатаграфавацца і зрабіць аўтограф-сесію.

Арганізатары ўсё зрабілі для таго, каб «Агульная дыктоўка» стала нацыянальным святам. Але найбольш здзівіў беларускамоўны робат, які арыгінальна адказваў на ўсе пытанні. «Робат, ты пісаў дыктоўку?» — «Не, я толькі прыляцеў». — «А ў наступным годзе бу-дзеш?» — «Ты паглядзі на мяне, як я напішу — я ж без рук».

Сёлета арганізатары прысвяцілі мерапрыемства 400-годдзю граматыкі Мялеція Сматрыцкага. Сваю мовазнаўчую працу беларускі навуковец апублікаваў у 1619 годзе ў маёнтку Багдана Агінскага. Гэты твор паўплываў на станаўленне арфаграфіі і пунктуацыі славянскіх моў і выкарыстоўваўся ў якасці падручніка ажно да ХIХ стагоддзя, таксама стаў адным з найкаштоўнейшых артэфактаў беларускай культуры.

Што да самога тэксту, удзельнікі адчувалі сябе свабодна і ўпэўнена. Карыстацца шпаргалкамі не забаранялася. Толькі, па-першае, гэта дыктоўка для сябе, а па-другое, многія пунктуацыйныя, ды і арфаграфічныя моманты не адразу спахопішся і знойдзеш. У некаторых выклікала складанасць афармленне дыялогу, нехта вагаўся на тонкай мяжы працяжніка і двукроп’я, камусьці ў выніку прыйдзецца паўтарыць даданыя часткі ў складаназалежных сказах.

Карэспандэнт «СГ» задумалася, як напісаць «Граматыку» Мялеція Сматрыцкага, бо яе поўная назва на экране была куды даўжэйшай. Пачула перашэптванні ззаду: «Канечне, з малой і без двукосся». Але зрабіла па-свойму, роўна наадварот.

Алена БАСІКІРСКАЯ


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
5
Загрузка...
Новости и статьи