На святой зямлі

Свята горада ў Полацку будзе доўжыцца амаль што два тыдні

На гэты раз свята горада ў Полацку носіць сімвалічную назву «На зямлі Еўфрасінні, Рагнеды, Скарыны…» і прадоўжыцца амаль два тыдні.

Гаспадарам і гасцям на ім сумаваць не прыйдзецца. Рыцарскія баі, музейныя экспазіцыі, музычныя праекты, танцавальныя шоу пачаліся задоўга да ўрачыстага адкрыцця, якое адбудзецца 31 мая. Шмат акцый прысвечана дзецям. Найбольш цікавымі з іх, несумненна, стануць свята ласункаў і марожанага, падарожжа на атракцыёнах «Кіндэрград». Творчыя людзі змогуць паўдзельнічаць у рабоце «Горада майстроў», Міжнародным літаратурным форуме «Славянская ліра» і другіх святочных дзеях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter