На старце

Саша Нэма мае намер правесці самы доўгі гастрольны тур

Саша Нэма мае намер правесці самы доўгі гастрольны тур

Беларускі артыст Саша Нэма задумаў правесці самы працяглы бесперапынны гастрольны тур па Расіі і краінам СНД. Калі планы спевака здзейсняцца, то гэта дасягненне будзе ўпісана ў гісторыю Беларусі ўпершыню, а таксма стане прэтэндэнтам на ўключэнне ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Як распавёў спявак, у час гастрольнага тура ён прэзентуе свой новы альбом. Старт запланаваны на 23 кастрычніка, фініш — на 26 лістапада.

— Спадзяюся, што вытрымаю, зараз рыхтуюся фізічна і псіхалагічна, бо ведаю, што такое адпець сапраўдны сольны канцэрт і якая гэта нагрузка, — гаворыць Саша Нэма.

На працягу больш за месяц артыст мае намер даваць канцэрты штодня і сабраць не менш за 15 000 гледачоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter