На скрыжаванні дзвюх дарог

На Брэстчыне адбылося пятае за год здарэнне з удзелам маршрутнага таксі.
На Брэстчыне адбылося пятае за год здарэнне з удзелам маршрутнага таксі.

Аварыя адбылася ўранку, калі маршрутка была цалкам запоўнена пасажырамі. На скрыжаванні вуліц Гаўрылава і Арлоўскай абласнога цэнтра ў таксі ўехаў легкавы аўтамабіль «Фольксваген-Гольф», пасля чаго «газель» з людзьмі перакулілася. Усе пасажыры сядзелі, і, магчыма, менавіта гэта дазволіла пазбегнуць сур’ёзных наступстваў. Шэсць чалавек атрымалі лёгкія траўмы, двум з іх аказалі дапамогу ўрачы «хуткай». Яшчэ некалькі звярну¬ліся ва ўстановы аховы здароўя пасля здарэння.

Як адзначае начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, на гэтым скрыжаванні аварыі з удзелам маршрутных таксі здараюцца даволі рэгулярна. Прычым, як і ў нядаўнім выпадку, абодва вадзіцелі сцвярджаюць, што праязджалі яго на зялёнае святло. Вінаваты ў гэтым здарэнні пакуль невядомы. Яго выяўленнем цяпер займаюцца спецыялісты.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter