В Минске проходит 7-я Международная конференция Евразийской инициативы по созданию инфраструктуры пространственных данных

На шляху да адзiных стандартаў

У Мiнску праходзiць 7-я Мiжнародная канферэнцыя Еўразiйскай iнiцыятывы па стварэннi iнфраструктуры прасторавых даных. У ёй удзельнiчаюць арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне геадэзii, картаграфii, вядзення зямельнага кадастру i iншыя ведамствы.

У  Мiнску праходзiць 7-я Мiжнародная канферэнцыя Еўразiйскай iнiцыятывы па стварэннi iнфраструктуры прасторавых даных.

Старшыня Дзяржкаммаёмасцi Дзмiтрый Матусевiч, вiтаючы ўдзельнiкаў мерапрыемства, выказаў асаблiвую ўдзячнасць калегам з Рэспублiкi Карэя, якiя адыгралi ключавую ролю ў стварэннi гэтай iнiцыятывы, пастаянна дзеляцца прафесiйным вопытам. У канферэнцыi прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнiкi Азербайджана, Казахстана, Таджыкiстана, Узбекiстана, Кыргызскай Рэспублiкi, Расiйскай Федэрацыi i Манголii.

— Падобныя сустрэчы павышаюць патэнцыял нацыянальных службаў геадэзii i картаграфii. Прымяненне дыстанцыйных сродкаў зандзiравання Зямлi, лiчбавага картаграфавання, развiццё геаiнфармацыйных тэхналогiй, пашырэнне магчымасцей збору, апрацоўкi i прадастаўлення геаданых зрабiлi прасторавую iнфармацыю даступнай шырокаму колу карыстальнiкаў, чым павялiчылi попыт на яе з боку дзяржаўных структур, бiзнесу i грамадства. Нам важны мiжнародны вопыт, але i мы гатовыя падзялiцца вопытам у галiне кiравання прасторавымi данымi, развiцця геадэзiчнай iнфраструктуры, стварэння карт i вядзення кадастраў, — выказаўся Дзмiтрый Матусевiч.

Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі прадстаўляюць краіны ЕАЭС, а таксама Рэспубліку Карэю, Манголію, Таджыкістан, Узбекістан і Азербайджан.
Фота gki.gov.by

На канферэнцыi гаварылi пра важнасць забеспячэння прасторавымi данымi ўсiх галiн эканомiкi, устаноў аховы навакольнага асяроддзя i гарантавання бяспекi, прадухiлення i лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый. Беларусь стварае i развiвае адпаведную нацыянальную iнфраструктуру даных, якая ўяўляе сабой размеркаваную сетку iнфарэсурсаў i сiстэм. Дарэчы, многiя з iх адпавядаюць лепшым сусветным практыкам. Так, створаны шэраг сучасных картаграфiчных сэрвiсаў. Сярод iх Навiгацыйная карта, Геаiнфармацыйны рэсурс даных дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, Геапартал зямельна-iнфармацыйнай сiстэмы, Публiчная кадастравая карта i iншыя.

— Аднак рэсурсы ствараюцца ў розных дзяржустановах, i нам трэба будзе правесцi iх iнвентарызацыю, ажыццявiць мiжведамаснае ўзаемадзеянне па ўкараненнi адзiных стандартаў прасторавых даных i iх эфектыўным выкарыстаннi. Гэта дасць магчымасць не дублiраваць iх стварэнне, пераадолець ведамасную раз’яднанасць, выявiць запатрабаваныя наборы такiх даных i тыя, якiх не хапае, а таксама забяспечыць доступ да iх анлайн па прынцыпе «аднаго акна». Ва ўмовах лiчбавай трансфармацыi эканомiкi i грамадства Нацыянальны геапартал павысiць эфектыўнасць працы электроннага ўрада, — падкрэслiў Дзмiтрый Матусевiч.

shimuk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter