Беларускую дэлегацыю на Вільнюскім саміце ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які прадставіць пазіцыю і падыходы Беларусі адносна «Усходняга партнёрства» (УП) і далейшага развіцця гэтай ініцыятывы ў ходзе пленарнай дыскусіі 29 лістапада.
У час саміту прадугледжваецца правядзенне двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі краін — членаў ЕС і краін-партнёраў, а таксама кіраўніцтва еўрапейскіх структур.
Напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства» ў Вільнюсе пройдзе другі бізнес-форум УП, ініцыятарам стварэння якога ў свой час выступіла Беларусь. Плануецца, што Беларусь на гэтым мерапрыемстве будзе прадстаўляць міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.