Что делать, если подросток попал под влияние плохой компании

На рыбалку з сынам

Як адвярнуць некаторых падлеткаў ад згубнай віртуальнай рэальнасці ў фармат афлайн — ёсць варты рэцэпт

У самым пачатку тыдня ашаламіў старэйшы сын. Звычайна негаваркі і замкнёны, расказаў пра нейкіх маладых людзей, якія збіраюцца зграйкамі, ходзяць у змрочных фуфайках з павукамі на спіне па вуліцах некаторых расійскіх гарадоў. Ад такіх нечаканых адкрыццяў толькі адмахнулася: маўляў, навошта засмечваць галаву ўсякай лухтой? Да нашай краіны гэта маладзёжная плынь не дойдзе. І памылілася.

Фото из архива «СБ»

На наступны дзень мільганулі навіны пра сходкі моладзі ў некаторых гарадах. У нашым школьным чаце класныя кіраўнікі са спасылкай на прадстаўнікоў МУС прасілі звярнуць увагу бацькоў на тое, дзе знаходзяцца іх дзеці-падлеткі пасля ўрокаў, а таксама прасачыць, у што яны апранаюцца ў вольны час. 

Дарэчы, да папярэджанняў большасць бацькоў нашага класа ўжо прывыклі і дзякуюць, што ўлады, педагогі разам з міліцыяй аб’ядноўваюць намаганні ў выхаванні дзяцей і, галоўнае, стараюцца праду­хіліць непрыемнасці. Прычым адгадоўванне доў­гага чуба далёка не самае страшнае. Жах заключаецца ў тым, што падлеткі, нават дзяўчаты, згуртоўваюцца, каб пабіцца, абавязкова ў фармаце стрыму ў сацсетках. Выводзячы некаторых неразумных падлеткаў у публічныя месцы, нязгодныя з мірам і спакоем злодзеі з-за мяжы адпрацоўваюць свае цёмныя тэхналогіі. Магчыма, абкатваюць на дзецях, каб потым выводзіць дарослых. Але дарэмна стараюцца. Улады разам з зацікаўленымі бакамі спрацавалі, як звычайна, на апярэджанне, і ўсё згасла. 

Зазірнула ў інтэрнэт сама: мяне як маці ўсхвалявала пытанне, якім сілам сёння патрэбна стравіць нашу моладзь? Ці ведаюць школьнікі, што за гэта па законе можа наступіць не только адміністратыўная адказнасць, але і крымінальная? За ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве, публічныя заклікі да іх арганізацыі законам прадугледжаны штраф у памеры да 100 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Калі сходка пацягне па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, прычыненне шкоды ў буйным памеры, то гэта пагражае абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. Дарэчы, бацькі таксама могуць быць прыцягнуты да адказнасці, калі іх дзіця стане агрэсарам. Таму трэба берагчы дзяцей!

Як падлеткаў адрэзаць ад страшнай інтэрнэт-павуціны? Спачатку прызнаем і свой унёсак у гэта.
Колькі разоў назірала, як бацькі прыходзяць з дзецьмі ў басейн ці на гульнёвую пляцоўку і самі не адрываюцца ад экрана смартфона. Інтэрнэт і разнастайныя гаджэты становяцца выратаваннем для мам і тат, якія хочуць адпачыць, уключыўшы малому смартфон. Дзеці і падлеткі хутка ўцягваюцца ў віртуальную рэальнасць, лёгка падсаджваюцца на кручок інтэрнэт-залежнасці. Віртуальная прастора дае ім ілюзію значнасці і ўпэўненасці. У стане стрэсу не да канца сфарміраваная асоба шукае прастору, дзе ёй будзе добра. Такой пляцоўкай і становяцца сацыяльныя сеткі, дзе можна схавацца ад рэальнага жыцця. 
Што мы, бацькі, можам у такіх абставінах зрабіць? Увогуле выключыць інтэрнэт наўрад ці атрымаецца. Ды і неразумна гэта. Можна хаця б зменшыць колькасць гадзін, праведзеных у экране. Яшчэ больш бавіць час са сваімі дзецьмі разам. Даць магчымасць падлетку захапляцца тым, што яму цікава. А яшчэ быць з сынамі і дочкамі найперш сябрамі, каб можна было разам паразважаць пра пачуцці і планы на будучыню. 

Зрабіце жыццё сваёй сям’і больш цікавым — пікнік, рыбалка, паход у кіно ці кафэ. Дзіця, калі ўбачыць у бацьках блізкіх людзей, на падсвядомым узроўні паступова пачне пераключацца на рэальнасць.

Наконт павуковай субкультуры ўсё ясна: ніякіх перспектыў яна не мае. Прайшоў амаль тыдзень, і адзінкавыя несанкцыянаваныя сходкі, дзякуючы свое­часовым намаганням улады, мірна суняліся. Хутка актыўнасць маладых людзей з доўгімі чубамі ўвогуле сціхне. Галоўнае, каб гэта дрэнная плынь не прынесла шмат непрыемных клопатаў бацькам, педагогам, міліцыі. 

А як вы робіце жыццё сваёй сям’і больш цікавым?
Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»… С нетерпением ждем ваших писем и звонков!
kuzmich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter