На прыступку вышэй

«Амкадор-Лагойск» збіраецца павялічыць выручку ў 30,3 раза

«Амкадор-Лагойск» праводзіць мэтанакіраваную інвестыцыйную палітыку.

Зараз там актыўна развіваецца зборачная вытворчасць машын для лесагаспадарчага комплексу, набываецца новае абсталяванне. Згодна з праграмай мадэрнізацыі, сёлета гэта прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства мае намер укласці ў абнаўленне вытворчасці 15 млрд. рублёў. Маштабныя інвестыцыі плануюцца і надалей, у наступным годзе — 43,4 млрд., у 2015-м — 13,9 млрд. рублёў. Гэта, як прагназуюць на прадпрыемстве, дазволіць павялічыць аб’ём вырабляемай прадукцыі ў 5 разоў у параўнанні з 2010 годам, экспарт узрасце ў 5,3 раза.

Павелічэнне аб’ёмаў прадукцыі дасць і далейшае пашырэнне механаапрацоўкі, набыццё новага высокапрадукцыйнага і энергасберагаючага абсталявання.

Мадэрнізацыя дазволіць павялічыць аб’ём выручкі ад рэалізацыі з 3,5 млрд. у 2010 годзе да 105,6 млрд. рублёў у 2015 годзе, ў 30,3 раза. Істотна павялічыцца рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, заўважна больш важкім стане прыбытак.

Трэба адзначыць, што прадпрыемства ўваходзіць у холдынг «Амкадор» усяго некалькі гадоў, раней гэта быў завод «Эпас», які апошнім часам займаўся аказаннем паслуг па металаапрацоўцы і вырабе дэталяў і вузлоў агульнамашынабудаўнічага прызначэння. Прыналежнасць да вядомага прамысловага брэнда адбілася літаральна на ўсіх сферах дзейнасці. За сем месяцаў бягучага года «Амкадор-Лагойск» выпусціў прадукцыі на 16,3 млрд. рублёў, што ўдвая перавышае лічбу аналагічнага мінулагодняга перыяду. Тут сабраны першыя чатыры харвестары А-2551 і А-2541. Яны прымяняюцца для валкі дрэў, абрэзкі сучча і распілоўкі на сартыменты. Таксама вырабляюцца часткі пад’ёмна-транспартнага, пагрузачна-разгрузачнага абсталявання і машын для лясной і сельскай гаспадаркі, якія выпускае ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter