До 15 тонн в сутки: мы наблюдали, как на минских водоемах «косит» водоросли речной комбайн

На пляжы хоць трава не расце

1 чэрвеня УП «Мiнскводаканал» пачало сезон ачысткi ад раслiннасцi вадаёмаў горада. На спецыяльных машынах работнiкi прадпрыемства скошваюць водарасцi на Свiслачы i Сляпянскай сiстэме — Цнянскiм вадасховiшчы i каскадзе штучных вадаёмаў у раёнах Мінска. За працэсам воднай касьбы назiраў карэспандэнт «Р».

На борце камбайна — два аператары машын унутраных вадаёмаў.

Выдатны выгляд

Увесну вада празрыстая, сонца добра выгравае дно. Пачынае актыўна расцi «водная крапiва». I ўжо да сярэдзiны мая яна праступае на воднай роўнядзi.

— Робiм пакос вадаёмаў, каб палепшыць iх эстэтычны выгляд, — тлумачыць карэспандэнту «Р» намеснiк начальнiка вытворчасцi па эксплуатацыi Вiлейска-Мiнскай воднай сiстэмы УП «Мiнскводаканал» Павел Крук. — Гэтую працу выконваюць тры ўборачныя комплексы Berky. У вузкiх месцах, а таксама на мелкаводдзе iм дапамагаюць шматфункцыянальныя самаходныя ўстаноўкi Тuхоr. Яны больш манеўраныя, могуць перасоўвацца не толькi ўплаў, але i на гусенiчным ходзе. Рост раслiннасцi шмат у чым залежыць ад надвор’я: чым цяплей, тым часцей даводзiцца выязджаць на пакос. Кожны дзень працуем, змяняючы дыслакацыю, а адно i тое ж месца косiм прыкладна раз у месяц.

Рост раслiннасцi шмат у чым залежыць ад надвор’я: чым цяплей, тым часцей даводзiцца выязджаць на пакос.

Двое ў лодцы

Па люстраной роўнядзi Камсамольскага возера павольна iдзе водны камбайн. Важыць ён каля 5 тон, яго прывезлi да берага на прычэпе-даўгамеры i спусцiлi на ваду кранам. На борце камбайна — два аператары машын унутраных вадаёмаў. Правы на кiраванне лодкай у iх ёсць, яны таксама прайшлi спецыяльную медыцынскую камiсiю. За змену ў такой спякоце падмяняюць адзiн аднаго. Працуюць з ранiцы (у залежнасцi ад тэмпературы) з 6.30 i да 16.00. Пераграваюцца i рухавiк, i людзi, на санцапёку робяць перапынак.

Уборачны комплекс працуе так: жняярка апускаецца на глыбiню каля метра, вострыя нажы зразаюць водныя раслiны. Скошаная трава паступае ў бункер. Рулявы трымае курс i хуткасць руху, а другi аператар манiпулюе рэжучым кантам. У гэты час на беразе рабочыя i пагрузчык загружаюць самазвал зрэзанымi водарасцямi i чакаюць, пакуль бункер у чарговы раз запоўнiцца i камбайн вернецца на бераг.

Водны камбайн разгортваецца, распужаўшы чародку качак. Комплекс прычальвае да берага, стужка транспарцёра працуе ўжо ў адваротны бок, на разгрузку. Пагрузчык зноў запаўняе скошанай травой кузаў самазвала. Гэтыя раслiны падлягаюць перапрацоўцы. За дзень работнiкi УП «Мiнскводаканал» збiраюць на водных аб’ектах горада i накiроўваюць на перапрацоўку да 15 тон водарасцей. Усяго ж, напрыклад, у мiнулым сезоне на водных аб’ектах сталiцы работнiкi УП «Мiнскводаканал» скасiлi амаль 390 тон раслiннасцi. А яшчэ яны вылоўлiваюць з вады тоны бытавога смецця за сезон: той, што заблытаўся ў водарасцях, а таксама сабраны ўздоўж берагавой лiнii.

У мiнулым сезоне на водных аб’ектах сталiцы работнiкi УП «Мiнскводаканал» скасiлi амаль 390 тон раслiннасцi. 

Дарэчы, на ўчора ў межах горада можна купацца на ўсiх афiцыйна пазначаных пляжах вадасховiшчаў — Заслаўскага, Цнянскага, Дразды, Крынiца, а таксама на Камсамольскiм возеры.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter