Депутат Андрей Злотников: изменения, которые планируется внести в Конституцию, продиктованы реальностью

На парозе важнейшага рашэння

Калі ў 1995 годзе ў Беларусі праходзіў рэферэндум, Андрэю Злотнікаву было 25. Малады сацыёлаг актыўна цікавіўся палітыкай, эканомікай, гісторыяй сваёй краіны. Усе працэсы, якія адбываліся ў Беларусі, імкнуўся глыбока аналізаваць. Пяць гадоў гамяльчанін адпрацаваў у органах дзяржаўнай улады, наступныя 20 выкладаў у вышэйшых навучальных установах. Зараз ен — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат нагадвае, што на рэферэндуме 1995 года было прынята рашэнне аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай:

— Большасць грамадзян падтрымала гэта рашэнне. У выніку мы не дапусцілі негатыўных працэсаў, якія адбываліся і адбываюцца зараз у многіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Многія нашы сем’і былі інтэрнацыянальнымі, і руская мова з’яўлялася мовай менавіта між­дзяржаўных зносін. Другое ключавое пытанне тычылася дзяржаўнай сімволікі — флага і герба Рэспублікі Беларусь. Я з велізарным натхненнем галасаваў за гэтыя сімвалы. Ацэнка рэферэндума 1996 года ў мяне прыкладна такая ж, як і па папярэднім. На галасаванне была вынесена Канстытуцыя, якую прапанаваў Прэзідэнт і па якой мы зараз жывём. Гледзячы назад, мы бачым, што гэта было своечасовае і правільнае рашэнне. Дзяржава мела патрэбу ва ўмацаванні інстытута прэзідэнцкай улады. Тыя змяненні, якія вынес Кіраўнік дзяржавы, былі падтрыманы народам. Трэба было сканцэнтраваць паўнамоцтвы ў руках Прэзідэнта, каб даць яму карт-бланш на вырашэнне самых вострых праблем. Справядлівасць гэтага кроку не выклікае ніякіх сумненняў. 

Тым больш лагічным лічу рашэнне чарговага рэферэндума, які адбыўся ў 2004 годзе. Лю­дзі паспелі да гэтага часу ўбачыць эфектыўнасць прэзідэнцкай улады. Але было зразумела, што дзеянне Канстытуцыі абмяжоўвае тэрмін знаходжання Кіраўніка дзяржавы на гэтай пасадзе. Таму было ўнесена змяненне, якое здымала абмежаванні па тэрмінах. Зноў жа справядлівасць гэтага рашэння жыццё пацвердзіла. 

Змяненні, якія плануецца ўнесці ў Канстытуцыю зараз, прадыктаваны рэчаіснасцю. Яны дазволяць збалансаваць галіны ўлады. Гэта тычыцца і палітычнай сістэмы, у тым ліку пераразмеркавання часткі паўнамоцтваў Прэзідэнта Усебеларускаму народнаму сходу, Парламенту, Ураду, і гарманізацыі выбараў дэпутатаў Парламента і мясцовых Саветаў. Я думаю, нашы людзі на рэферэндум прыйдуць і аддадуць свае галасы за будучае, за тыя перамены, якія дазволяць Беларусі стабільна развівацца. 

Арына Янава 

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter