Бюст Михаила Казимира Огинского появился в Слониме

На памяць аб мецэнаце

Паэт, пісьменнік, кампазітар, драматург, мецэнат, вядомы дзяржаўны і ваенны дзеяч… Міхал Казімір Агінскі быў шматграннай і таленавітай асобай. Менавіта дзякуючы яму Слонім ператварыўся ў XVIII стагоддзі ў еўрапейскі культурны цэнтр. Пры Агінскім была адкрыта першая ў горадзе друкарня і тэатр з балетнай школай. У тэатры працавалі прафесійныя беларускія, польскія, нямецкія, італьянскія акцёры, а на яго сцэне выконваліся оперы, балеты, музычныя камедыі і гэтак далей. Менавіта пры Агінскім быў пабудаваны канал, які злучыў Шчару і Прыпяць. Канал функцыянуе да сённяшняга часу і носіць імя свайго стваральніка.

Некалькі гадоў таму на будынку Слонімскага драматычнага тэатра ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Міхалу Казіміру Агінскаму. Ідэя ўсталяваць у Слоніме яшчэ і бюст знакамітай гістарычнай асобы належыць грамадскаму аб’яднанню «СлонімКаналАгінскага». У жыццё яе ўвасобіў мясцовы прадпрымальнік Уладзімір Вількіцкі, фірма якога займаецца вырабамі з каменю. Ад пачатку працы над бюстам да яго ўрачыстага адкрыцця прайшло каля паўгода. Для Слоніма, дзе сёлета ўжо адкрыта і адрэстаўравана мноства аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры да Дня беларускага пісьменства, бюст стаў яшчэ адным прыемным падарункам.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter