Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Масква падключылася да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

На пачатку быў Скарына

Прадстаўнічы круглы стол “Дыпламатыя слова: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай культуры” прайшоў 5 чэрвеня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі. Такім чынам і сталіца суседняй дзяржавы падключылася да святкавання важнай падзеі, якая мае сусветнае значэнне. Магчыма, для некага з расіян будзе і адрыццём, што якраз ураджэнец Полацка, з Вялікага Княства Літоўскага — пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях. Зрэшты, пра тое даўно ведаюць расійскія навукоўцы, і нават прысвячаюць кнігі, навуковыя працы Францыску Скарыне, ягонай падзвіжніцкай дзейнасці.

Мінінфармацыі Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” ладзілі круглы стол пры падтрымцы Пасольства Беларусі. Засяроджвалася ўвага: сёлета ў краіне — Год навукі, да таго ж і год пад знакам Францыска Скарыны. У Беларусі шануюць памяць першадрукара. Многія вуліцы ў краіне, а таксама Гомельскі дзяржуніверсітэт носяць яго імя, ёсць помнікі Асветніку, а з 2004 года заснаваны ордэн і медаль Францыска Скарыны. А што ягоная спадчына мае міжнароднае прызнанне, пацверджана і рашэннем ЮНЕСКА: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ўключана ў Каляндар памятных дат гэтай арганізацыі. У дзейнасці першадрукара, доктара навук адбіліся гуманістычныя, асветніцкія і дэмакратычныя тэндэнцыі, павевы Адраджэння, ён актыўна адладжваў культурныя сувязі з краінамі замежжа.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter