У Гродне адкрыўся рэсурсны цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў для працы з сучаснымі будаўнічымі матэрыяламі.
— Ён створаны для навучання на новым абсталяванні з улікам сучасных тэхналогій, — паведаміла дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў № 1 Алена Жалезняковіч.
У рэсурсным цэнтры будуць прымаць навучэнцаў з усіх устаноў адукацыі вобласці, дзе вядзецца падрыхтоўка аддзелачнікаў. Сёння іх дзевяць. У сакавіку на базе ліцэя плануюць адкрыць рэсурсны цэнтр па навучанні зварачным работам.