I рэклама можа быць вытанчаным мастацтвам

На ноч гледзячы

Парадокс. Большасць тэлегледачоў злуецца, калi любiмую праграму цi серыял перарывае рэклама, i пакуль яна iдзе, адлучаюцца па мелкiх справах. А тут у Вялiкай зале Палаца Рэспублiкi, дзе на экране дэманстравалiся выключна рэкламныя ролiкi, назiраўся аншлаг.

Гэту «Ноч пажыральнiкаў рэкламы» можна без перабольшвання назваць багемнай, паколькi паказ лепшых рэкламных ролiкаў праходзiў у суправаджэннi Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi Беларусь пад кiраўнiцтвам маскоўскага дырыжора Iгара Разумоўскага. Гледачы атрымлiвалi асалоду як ад класiчнай музыкi Расiнi, Шастаковiча, Чайкоўскага i iншых адметных кампазiтараў, так i ад саўндтрэкаў з любiмых фiльмаў («Мiсiя немагчыма», «Гульня тронаў» i г.д.).

Для сусветнай прэм’еры «Ночы пажыральнiкаў рэкламы» сабралi з усяго свету лепшыя ролiкi розных гадоў: была i савецкая рэклама 1980-х, i паўднёваафрыканская 2011 года, i французская 1998-га. Усе ролiкi абсалютна розныя, але iх аб’ядноўвае вострая думка i сцiсласць прадстаўлення iдэi. Напрыклад, рэклама вытворчасцi аўто была адлюстравана ў... курыных танцах, жылыя раёны залiвалiся фарбай для дэманстрацыi якасцi тэлевiзара, а голы пажылы мужчына ў вобразе чмяля рэкламаваў лiтаратуру для садаводаў. Эстэтычнае задавальненне прынесла чорна-белая рэклама марожанага, а дынамiку — рэклама булённых кубiкаў, дзе нарэзка гароднiны адбывалася пад «Танец з шаблямi» Арама Хачатурана. Не абышлося i без суму — балерына ў вобразе лебедзя «купалася» ў нафце i гiнула («Лебедзь», кампазiтар К. Сэн-Санс). Пацук, якi апынуўся ў пастцы, рэкламаваў сыр i дэманстраваў сiлу духу i цяглiц.

У цэлым прапанаваныя ролiкi можна ахарактарызаваць так: коратка, ёмiста i нават генiяльна. Такiя мерапрыемствы сведчаць, што рэклама — не толькi рухавiк прагрэсу, але i неад’емная частка сучаснага мастацтва.

ЦIКАВЫ ФАКТ

У 1938 годзе Дзмiтрый Шастаковiч напiсаў «Вальс № 2», якi за мяжой сталi называць «Рускiм». Кампазiтар сачынiў яго вельмi лёгка, лiтаральна за некалькi хвiлiн. З прычыны гэтай лёгкасцi аўтар саромеўся свайго твора i, кажучы сучаснай мовай, нiдзе не «прасоўваў», хаця менавiта гэтая музыка трапiла ў кiнастужку «Першы эшалон» Мiхаiла Калатозава, але папулярнай у тыя гады ў Савецкiм Саюзе так i не стала. Слава да гэтага твора прыйшла значна пазней. Застаецца толькi здагадвацца, што паслужыла прычынай: амерыканская рэклама страхоўкi 1993 года (яна была прадстаўлена зараз i мiнскiм гледачам), у якой гучала гэтая музыка, або фiльм «З шырока закрытымi вачыма» Стэнлi Кубрыка — ён таксама яе выкарыстаў.

prolyuk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter