На нецвярозую галаву

У час байк-фестывалю затрымана 46 нецвярозых вадзіцеляў

У час міжнароднага байк-фестывалю, які ў гэтыя выхадныя праходзіў у Жабінкаўскім раёне, затрымана 46 нецвярозых вадзіцеляў, у асноўным грамадзян Расіі і Літвы. А 17 моцна п’яных замежных байкераў увогуле давялося дэпартаваць, адзначылі ў ДАІ пры УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДАІ таксама праінфармавала, што за тры дні мерапрыемства выяўлена больш за 600 парушэнняў пры кіраванні мотатранспартам, не ва ўсіх байкераў былі дакументы аб тэхнічным аглядзе, страхоўкі.

Не абышлося без ДТЗ. У аварыю трапілі два матацыклы, што накі-роўваліся ў Брэст з Мінска. Першы сутыкнуўся з аўтамабілем, другі трапіў у кювет, калі спрабаваў ухіліцца ад удару. У выніку адзін матацыкл загарэўся, але ніхто з байкераў не пацярпеў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter