В Национальном художественном музее «оживили» картины

На мове жэстаў

Ужо не першы год Нацыянальны мастацкі музей актыўна працуе над стварэннем безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тут выстаўляюцца карціны для тактыльнага вывучэння, праводзяцца экскурсіі для інвалідаў-калясачнікаў. А на мінулым тыдні ў музеі прэзентавалі сацыяльны інклюзіўны праект «Ажыўшыя карціны», які дазваляе людзям з парушэннем слыху стаць удзельнікамі віртуальных экскурсій.


Дастаткова навесці экран тэлефона на QR-коды, размешчаныя ў экспазіцыі і выдзеленыя спецыяльным знакам з выявай рук, як з’яўляецца спасылка на Youtube-канал, дзе можна паглядзець ролікі пра творы мастацтва з сурдаперакладам і субтытрамі.

Па словах аднаго з кіраўнікоў праекта дацэнта кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Ірыны Русаковіч, сюжэты атрымаліся вельмі эмацыянальнымі і выразнымі:

— Мы ўлічылі многія фактары: мастацкасць падачы матэрыялу, асобу апавядальніка, уключэнне дадатковых фотаматэрыялаў.

У межах праекта для людзей з парушэннем слыху «ажывілі» 15 твораў. Сярод іх карціны «Бура» Івана Айвазоўскага, «Партызанская мадонна» Міхаіла Савіцкага, «Мой горад старажытны, малады» Мая Данцыга, скульптура «Баба Яга» Арцемія Обера і іншыя. Ролікі расказва­юць не толькі гісторыю стварэння твораў, але яшчэ і пра саміх мастакоў і тэхнікі, якія яны выкарыстоўваюць.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter