На Международном книжном форуме презентовали издания, посвященные Якубу Коласу и Янке Мавру

Выданні «Табой я жыў, табой жыву» да 140-годдзя Якуба Коласа і «Уладар дзіцячых сэрцаў» да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра прэзентавалі на Міжнародным кніжным форуме. Яны выйшлі з удзелам радні пісьменнікаў Марыі Міцкевіч і Васіліны Міцкевіч.

Фото из архива «СБ»

Кніга «Табой я жыў, табой жыву…» – пра жонку Якуба Коласа Марыю Дзмітрыеўну Каменскую. Тут успаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты ліставання, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Укладальніцы – унучка Якуба Коласа, даследчыца яго творчасці Вера Міцкевіч і галоўны захавальнік фондаў музея праўнучка класіка Васіліна Міцкевіч. Выйшла кніга ў выдавецкім доме «Звязда» па ініцыятыве яго дырэктара – галоўнага рэдактара, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча.

– Гэта выданне – фактычна мастацкі партрэт жонкі Коласа, яго самога і таго блізкага атачэння, у якім пясняр сфарміраваўся як высокі і вельмі важны для нашай Айчыны талент, – звярнуўся да прысутных Алесь Карлюкевіч. – Для нашага выдавецкага дома вялікі гонар працаваць над такімі праектамі. Ёсць і яшчэ адзін рукапіс, чуйна ўкладзены Васілінай і Верай Данілаўнай Міцкевіч, з новым ілюстрацыйным матэрыялам, дагэтуль шырока не вядомым. Крыху раней выпусцілі кнігу, прысвечаную Юрку – сярэдняму сыну класіка. Таксама выдалі кніжку казак у апрацоўцы Якуба Коласа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter