На «клёвым» месцы Магілёўшчыны

СПАБОРНІЦТВЫ прысвяцілі 10-годдзю рыбалоўнага спорту на Магілёўшчыне. Змагацца за Кубак Чыгірынкі летняй паплавочнай вудай і фідэрам спрабавалі 12 каманд з амаль усіх абласцей рэспублікі. На жаль, не для кожнай фартуна была добразычлівай — некаторым удзельнікам не ўдавалася вылавіць ніводнай рыбкі. У камандным заліку пашанцавала камандзе «Розін і кампанія» (Мінск) — першае месца. Лепшы вынік за два туры — 15 кг 960 г рыбы на чатырох чалавек. У асабістым заліку перамогу святкаваў мінчанін Андрэй Клячко, прадстаўнік каманды «2х2» (зборная дружына з Мінска і Гомеля). Вага злоўленай ім за два дні рыбы — 7 кг 740 г.

На Чыгірынскім вадасховішчы паспрачаліся, хто самы здатны аматар і прафесіянал рыбалкі.

СПАБОРНІЦТВЫ прысвяцілі 10-годдзю рыбалоўнага спорту на Магілёўшчыне. Змагацца за Кубак Чыгірынкі летняй паплавочнай вудай і фідэрам спрабавалі 12 каманд з амаль усіх абласцей рэспублікі. На жаль, не для кожнай фартуна была добразычлівай — некаторым удзельнікам не ўдавалася вылавіць ніводнай рыбкі. У камандным заліку пашанцавала камандзе «Розін і кампанія» (Мінск) — першае месца. Лепшы вынік за два туры — 15 кг 960 г рыбы на чатырох чалавек. У асабістым заліку перамогу святкаваў мінчанін Андрэй Клячко, прадстаўнік каманды «2х2» (зборная дружына з Мінска і Гомеля). Вага злоўленай ім за два дні рыбы — 7 кг 740 г.

Па складзенай традыцыі, у фармаце паралельных мерапрыемстваў было праведзена адкрытае першынство Кіраўскага раёна па лоўлі рыбы на паплавочную вуду сярод аматараў, у якім удзельнічала 18 каманд. Да кіраўчан тут далучыліся рыбаловы з Магілёва, Бабруйска і Горак. У выніку першае месца заваявала каманда СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага (Кіраўскі раён). У асабістым першынстве перамогу святкаваў бабруйчанін Вячаслаў Каратчэня.

Увогуле, за 10 год у Чыгірынцы прайшло больш 100 спаборніцтваў рознага ўзроўню па спартыўнай лоўлі рыбы, у іх удзельнічала амаль тысяча чалавек. Паспяховыя вынікі, дасягнутыя на гэтым вадаёме, даюць новы імпульс: у гэтым годзе зборная каманда Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі якой спаборнічалі  ў надлёднай лоўлі рыбы на мармышку ў Чыгірынцы, стала чэмпіёнам свету!

— Чыгірынскае вадасховішча — каталізатар развіцця рыбалоўнага спорту ў рэспубліцы на новым узроўні. А ў апошні час гэта — сапраўдны палігон для шліфоўкі майстэрства вядучых айчынных і замежных спартсменаў як зімой, так і летам, — падкрэсліў старшыня Федэрацыі рыбалоўнага спорту краіны Яраслаў Ціхановіч. Ён уручыў старшыні Кіраўскага райвыканкама Уладзіміру Піскіжаву і яго намесніку Вользе Гаршковай памятныя знакі за вялікі ўклад у развіццё рыбалоўнага спорту Беларусі.

Наталля ХАДАКОВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter