На кірмашы і газета нарасхват

НЯГЛЕДЗЯЧЫ на тое, што ў Шаркаўшчыне ўсяго сем з паловай тысяч жыхароў і фактычна няма прадпрыемстваў, аддзяленне паштовай сувязі гарпасёлка працуе прыбыткова. 

Начальнік аддзялення паштовай сувязі г. п. Шаркаўшчына Марына ЛОНСКАЯ і яе намеснік Людміла ПЯТКЕВІЧ

Заслугоўвае ўвагі тут і высокі тыраж перыядычных выданняў — 653 падпісчыка на тысячу жыхароў. Начальнік аддзялення Марына Лонская тлумачыць: заслуга ў гэтым паштальёнаў.

Так, Жана Карабёнак, якая толькі летам перайшла на пошту з аддзялення электрасувязі, ужо здолела знайсці агульную мову з жыхарамі. Заўсёды выконваюць заданні Марына Касарэўская і Ніна Мядзелец.

Карыстаюцца попытам у жыхароў паскораная перасылка карэспандэнцыі, бытавыя тавары на пошце. Да Новага года арганізаваны і перадсвяточны кірмаш.

saulich@bk.ru

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости