Легендарны гурт “Акварыум” адзначыць у Мінску сваё 45-годдзе

На хвалі рока

Фота cityspb.ru

Роўна праз месяц у сценах Prime Hall Барыс Грабеншчыкоў разам з камандай дасць грандыёзны юбілейны канцэрт. Гледачы пачуюць асаблівую праграму “Акварыума”, якая прадэманструе працэс эвалюцыі творчасці калектыву на працягу 45 гадоў. На канцэрце прагучаць песні розных перыядаў гурта, на творчасці якога вырасла некалькі пакаленняў.

Усяго Грабеншчыковым напісана больш за 700 песень, выпушчана 43 канцэптуальныя альбомы і каля 100 зборнікаў. Галоўнае дасягненне артыста ў тым, што ён змог злучыць Усход з Захадам і ўзбагаціць рускую песенную традыцыю сусветнай музычнай спадчынай. Ён адным з першых паказаў, што можна быць рускім і спяваць не толькі пецярбургскія рамансы, але і ямайскае рэгі, амерыканскі фолк і ірландскія балады. Таму яго далучаюць да родапачынальнікаў рускай рок-музыкі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter