На каруселі з праязным

У мінскіх парках пачалі прадаваць абанементы на атракцыёны

У мінскіх парках прадаюць абанементы на атракцыёны.

Па іх на працягу месяца можна пакатацца на 6—12 каруселях, пералік якіх пазначаны на дакуменце.

— Пасля наведвання атракцыёна адпаведная назва выкрэсліваецца, і праязны на яго больш не распаўсюджваецца, — тлумачаць на прадпрыемстве «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда». — Галоўная ж перавага абанементаў у тым, што яны даюць чалавеку магчымасць зэканоміць дзесяць працэнтаў ад кошту звычайных білетаў. Акрамя таго, не трэба кожны раз стаяць у чэргах за імі.

Дзейнічаюць абанементы ў парках імя Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. Тут у касах іх і можна набыць. Каштуе праязны на каруселі 45—140 тысяч рублёў.

Продаж абанементаў на наступны месяц пачынаецца з 15-га чысла папярэдняга. Апошнія ў гэтым годзе праязныя на каруселі з’явяцца ў продажы ў верасні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter