Белгосфилармония подготовила новую релакс-программу

На канцэрт за энергіяй

philharmonic.by
Музыка здольна аказваць на чалавека неверагоднае ўздзеянне — супакойваць, расслабляць, гарманізаваць... Гэта адчуваецца і на звычайных канцэртах. Але эмоцыі, якія можна атрымаць ад праграм праекта «Музыкатэрапія», што не першы год рэалізуецца Белдзяржфілармоніяй, ні з чым не параўнаць.

Чарговая праграма незвычайнага рэлакс-фармату «Музыкатэрапія. Натхненне» адбудзецца 13 лютага. Як упэўніваюць арганізатары, канцэрт падо­рыць гасцям новыя эмоцыі і неверагодны зарад энергіі. У праграме — натхняльная класіка, віртуальныя прагулкі па самых прыгожых кутках нашай планеты і гукі асаблівых інструментаў.

Галоўнай асаблівасцю канцэрта стане гучанне аднаго з самых вялікіх арганаў у СНД. Лічыцца, што гукі аргана гарманізуюць псіхаэмацыянальную сферу, прыводзяць у парадак розум. Таксама госці праграмы пачуюць вельмі рэдкае гучанне аркестравага гонга. Гэтаму незвычайнаму інструменту прыпісваюць гаючы эфект для цела на клеткавым узроўні.

Яшчэ адной унікальнай асаблівасцю канцэрта стане стварэнне эфекту аб’ёмнага гучання дзякуючы музычным астраўкам, якія будуць расстаўлены па зале. На гэтых астраўках будуць гучаць незвычайныя гукатэрапеўтычныя інструменты: тыбецкія чашы, чакрафоны, званочкі Кошы і іншыя.

fb.ru

— Гэта цудоўна і чароўна, словамі не перадаць усё, што адчуваеш, калі ў душы лётаюць матылі і забываеш, дзе ты, — дзеляцца эмоцыямі гледачы ад папярэдніх праграм. — Гэта вельмі здорава. Дзякуй! Будзем частымі гасцямі на вашых канцэртах.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter