Беларускія фільмы дэманстраваліся на кінафестывалі краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

На экране ў Ціндао

Пяць карцін з Беларусі былі прадстаўлены на фестывалі ў Ціндао Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэта фільмы “Тум-Пабі-дум” рэжысёра Вячаслава Нікіфарава, “Рыжык у Залюстроўі” Алены Туравай, “Сляды на вадзе” Аляксандра Анісімава, “Масакра” Андрэя Кудзіненкі ды “Салодкае развітанне Веры” Аляксандры Бутор.

У якасці члена журы на кінафестывалі ШАС удзельнічала старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Агафонава. У складзе беларускай дэлегацыі былі прадстаўнікі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, рэжысёры, акцёры. Кінематаграфісты паўдзельнічалі ў цырымоніі адкрыцця кінафестывалю, прэзентацыі фільмаў, форуме супрацоўніцтва, цырымоніі закрыцця. Падчас фестывалю прайшлі перамовы з кінематаграфістамі з краін — удзельніц ШАС.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter