Пераможцы нацыянальнага адбору сталі вядомыя па выніках фіналу конкурса

На “Еўрабачанні-2015” выступяць Uzari і Maimuna

Глядацкае галасаванне ў сёлетнім конкурсе складала восьмую частку выніку. Свае балы выстаўлялі сем членаў журы, галасы гледачоў улічваліся як адзін голас. 

Тройка лепшых выканаўцаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2015” на думку беларускіх гледачоў: групы MUZZART, “МІЛКІ” і дуэт Uzari & Maimuna. Па меркаванні журы тройку лепшых склалі: Uzari & Maimuna (дуэт набраў 76 балаў), Анастасія Малашкевіч (66) і Gunesh (62). 
Uzari — музычны праект, напоўнены рознымі фарбамі сучаснага гучання, са сваёй ідэалогіяй і энергетыкай жывога выступлення. У фінале адборачнага тура артыст разам з абаяльнай скрыпачкай Маймунай выканаў песню “Time”, якая і прынесла ўдачу.



За права прадстаўляць Беларусь на прэстыжным песенным форуме Еўропы змагаліся: 1. Група Napoli; 2. Lis; 3. Дарыя; 4. Gunesh; 5. Група MUZZART; 6. Валерыя Садоўская; 7. Група Rostany; 8. Жанет; 9. Аляксей Грос; 10. Група “МІЛКІ”; 11. Uzari & Maimuna; 12. Група “Беатрыс”; 13. Віталь Варанко; 14. Анастасія Малашкевіч; 15. Тasha ODI. Фінал трансляваўся ў прамым эфіры на тэлеканале “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, а таксама ў анлайн-рэжыме на сайце ЕВС www.eurovision.tv. 

Падагульняючы вынік склалі сем галасоў членаў прафесійнага журы і адзін голас гледачоў. Такі досвед галасавання выкарыстоўваюць невялікія краіны Еўропы, каб выключыць тэхнічную перамогу. У Беларусі яго выпрабавалі ўпершыню.

Усяго ў галоўным музычным конкурсе Еўропы, які пройдзе ў Аўстрыі, прымуць удзел прадстаўнікі 39 краін.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter