Колбаса из картошки и торт из драников: на «Бульбасаммите» в Быхове удивляли необычными рецептами

У Быхаўскім раёне не так даўно адбыўся раённы гастранамічны фестываль «Бульбасаміт». Адна з гаспадынь, загадчык Палянінавіцкага сельскага дома культуры Ганна Малеева, прыдумала і прыгатавала торт… з дранікаў.


– Галоўнае – у цеста дадаць больш цыбулі, каб блінцы не цямнелі, – кажа Ганна Анатольеўна. – Адмыслова прапітвалі кожны слой. Акрамя намазкі з сыру і маянэзу дадавалі на кожны слой торціка памідоры, кроп, варанае яйка… Людзі вельмі зацікавіліся.


Незвычайнымі рэцэптамі здзіўлялі і другія быхаўскія гаспадыні. Напрыклад, на адным падворку прапанавалі пакаштаваць «пальцам пханую» каўбасу з бульбы! Вядома, да яе дадалі сала з цыбуляй. А як без рагу з мясам і сырам? Таксама папулярныя на Быхаўшчыне клёцкі. Дранікі адна з удзельніц «Бульбасаміта» прыгатавала напалову… з гарбузом, яны былі вельмі каларытныя.


Фото из архива Анны Малеевой.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter