Да 70-годдзя Вялікай Перамогі беларускія тэатры падрыхтавалі шэраг прэм’ер.

На авансцэне вайна і мір

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі беларускія тэатры падрыхтавалі шэраг прэм’ер
Да 70-годдзя Вялікай Перамогі беларускія тэатры падрыхтавалі шэраг прэм’ер.



Яшчэ ў сакавіку ў Новым драматычным тэатры адбылася прэм’ера трагікамедыі “Трыбунал” па аднайменнай п’есе Андрэя Макаёнка.

Так рэжысёр Сяргей Кулікоўскі вырашыў павіншаваць са значнай датай ветэранаў вайны і тэатральных гледачоў увогуле.

Наступны ў чарзе віншавальнікаў — Тэатр кінаакцёра.

Да 4 мая тут рыхтуюць музычна-паэтычную праграму “На вайне, як на вайне” з удзелам народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна і заслужанага калектыву “Чысты голас”.

Па-музычнаму адзначаць юбілей Перамогі і ў Купалаўскім тэатры. 7, 8 і 10 мая ў выкананні артыстаў тэатра прагучаць песні, прысвечаныя людзям і падзеям Другой сусветнай вайны, на вершы нашага земляка, выпускніка мінскага філфака Марка Мермана. Другая сусветная ў творах Мермана прагучыць нечакана — трафейныя фільмы, сабака Чэрчыля па мянушцы Руфус, стары акардэон “Вельтмайстар” і гэтак далей.

А ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 6—7 мая чакаецца прэм’ера спектакля “Дзед”. Рэжысёр-пастаноўшчык Дзяніс Паршын разам з творчай групай задаўся шмат якімі пытаннямі. Як і калі пралягла прорва паміж тымі, для каго вайна — гэта слёзы і жах страт, і тымі, для каго яна не больш за камп’ютарную стралялку? Ці гатовыя мы быць справядлівымі ў адносінах да сябе і блізкіх сёння? Ці здольныя на подзвігі і ахвяры ў імя іншых тут і цяпер? Ці зможам абараніць ад абыякавасці людзей, якія захавалі нашу Радзіму ад фашызму?.. Спектакль “Дзед” — эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучасных рэалій.

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter