На Аршанскім мясакамбінаце новая лінія

ПЕРШУЮ партыю дзіцячага харчавання ў шкляных стаграмовых слоічках выпусціў новы цэх Аршанскага мясакамбіната. Зрабіць гэта дазволіла новая аўтаматызаваная лінія, устаноўленая на прадпрыемстве

Рабочых амаль не бачна, большасць аперацый выконваюць машыны. На будаўніцтва пайшло 153 мільярды рублёў. Але яны акупяцца. У паўтара раза ўзрастуць аб’ёмы вытворчасці і ў разы — экспарт прадукцыі.

Шкляная тара таксама выгадна. Раней прадукцыю закатвалі ў алюмініевыя бляшанкі, якія завозілі з Расіі. Шклянкі ж вырабляюцца ў нашай краіне.

Дзякуючы новай лініі папоўніцца і асартымент выпускаемай прадукцыі. Як паведаміла галоўны тэхнолаг Святлана Улога, паспяхова прайшлі выпрабаванні кансервы з ялавічыны для дзяцей паўгадовага ўзросту і вышай.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота Вольгі ЛЕБЕДЗЕВАЙ

 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter