На 100 гадоў у мінулае

Гродзенцы могуць даведацца, што чыталі продкі стагоддзе таму

Гродзенцы могуць даведацца, якія кнігі чыталі іх продкі стагоддзе таму

Адказы на шматлікія пытанні, якія датычацца гісторыі роднага горада, кожны дапытлівы можа знайсці ў аддзеле мастацтваў абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага. «Гродна і гродзенцы ў часы Элізы Ажэшкі» — менавіта такую назву атрымала унікальная экспазіцыя, адкрытая ў рамках маштабнага праекта «Жывая гісторыя», а знакамітая пісьменніца, вядомая дабрачынніца, стала на гэты раз яго галоўнай дзеючай асобай.

Каля тысячы унікальных арыгінальных матэрыялаў, якія датуюцца другой паловай ХІХ — пачаткам ХХ стагоддзя, прадставілі да ўвагі наведвальнікаў гродзенскія краязнаўцы і калекцыянеры Аляксандр Сявенка, Ян Паруліс і Алесь Госцеў. Так, дзякуючы выставе можна даведацца, што гродзенцы вельмі любілі фатаграфавацца, шылі адзенне па парыжскіх модных часопісах, шмат часу ўдзялялі ўласнай адукацыі, любілі музыку і шчыра займаліся дабрачыннымі справамі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter