Ініцыятыўны рэжысёр з Бярэзіншчыны

Мікалай ПЫТЛЯК атрымаў падзяку міністра культуры.

МІКАЛАЙ ПЫТЛЯК на Бярэзіншчыне вядомы, здаецца, кожнаму. Ён — рэжысёр народнага тэатра раённага Дома культуры, ініцыятар правядзення першага абласнога фестывалю народных самадзейных тэатраў «Бярэзінская рампа», элегантны вядучы шматлікіх святочных мерапрыемстваў, а яшчэ — самы прыгожы і цудоўны Дзед Мароз для мясцовай дзятвы. І гэта — толькі некалькі яскравых штрыхоў да яго творчага партрэта...

Нядаўна Мікалай Мікалаевіч вярнуўся з Гродзенскай  вобласці,  дзе  ў  замкавым  комплексе  «Мір»  у ходзе калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў адзначаны падзякай міністра культуры Паўла Латушкі — «за добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы».

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter