«Ні адна рэдакцыя так не заваленая вершамі, як «Беларуская вёска»

Іншы раз змяшчаліся агляды вершаў, дасланых сялянамі. Аглядаць гэтыя вершы рэдакцыя даручыла свайму маладому супрацоўніку — паэту Пятру Глебку.

У 1926—1928 гадах газета «Беларуская вёска» выпускала двухтыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак «Чырвоны сейбіт». У ім друкаваліся вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Іншы раз змяшчаліся агляды вершаў, дасланых сялянамі. Аглядаць гэтыя вершы рэдакцыя даручыла свайму маладому супрацоўніку — паэту Пятру Глебку.

Вось што ён расказаў у адным з нумароў «Чырвонага сейбіта»:

«Ні адна рэдакцыя так не заваленая вершамі, як рэдакцыя газеты «Беларуская вёска». Да 15 кастрычніка 1927 года ў рэдакцыі было каля тысячы вершаў 185 (!) маладых літаратурных дапісчыкаў.

Няма ніякай магчымасці, нягледзячы на ўсе просьбы тых, хто піша, даць кожнаму паасобку адказ ці параду наконт яго вершаў. От жа мы і разбяром іх у аглядзе...».

Архивариус Ленина ШУМАН, журналист-ветеран «Белорусской нивы»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter