Мюнхгаўзен «вярнуўся» ў Глыбокае

СКУЛЬПТУРА вышынёй 3,5 метра аздоблена пад бронзу і медзь. Майстры падарылі сваю работу да 600-годдзя горада

А вось чаму менавіта гэтую? Справа ў тым, што на старажытных могілках у райцэнтры ёсць помнік з надпісам Фердынанду фон Мюнхгаўзену. Гэтым фактам зацікавілася беларускае тэлебачанне і амаль у паўгадзіннай перадачы паспрабавала даказаць, што многія факты з сусветна вядомага твора аб прыгодах знакамітага героя ўзяты на Глыбоччыне. Што і падштурхнула мясцовага каваля Юрыя Татарыновіча і калектыў яго фірмы «У ажуры» ўвекавечыць у жалезе Мюнхгаўзена.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter