Мёд... на “закусь”

Ажно 320 кілаграмаў мёду знайшлі беларускія пагранічнікі разам з праваахоўнікамі ў гаспадарчай прыбудове ў вёсцы Макраны Маларыцкага раёна. Ніякіх афіцыйных дакументаў на салодкі прадукт не аказалася.

Як, дарэчы, і на 80 пляшак гарэлкі, віскі і каньяку. Гаспадары вясковага падворка спрабавалі растлумачыць, што кантрабандны тавар агульным коштам 13 мільёнаў рублёў быў «падкінуты» ім уначы — для захоўвання без... іх жа згоды. І ўсё ж штраф гаспадарам пабудовы давядзецца заплаціць.

Дзяніс БУСЛЁНАК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter