Мясцовая знакамітасць

Гісторык, разьбяр па дрэве, адмысловы мастак — усе гэтыя таленты сабраў у сабе палескі самародак Іван Супрунчык. 68-гадовы энтузіаст стварыў унікальны музей, дзе знайшлі сабе куточак цікавейшыя рэчы побыту палешукоў. Гэты музей штогод наведваюць дзеці і дарослыя са ўсёй Століншчыны, пабываць у цераблічскім музеі — гонар для кожнага турыста, які ступіў на столінскую зямлю. У мінулым годзе на экскурсіі ў гісторыка пабываў сам Прэзідэнт Беларусі. Іван Філіпавіч на памяць Аляксандру Рыгоравічу падарыў скульптуркі калядоўшчыкаў. Узамен Прэзідэнт паабяцаў прыслаць у падарунак майстру сякеру. Сёння Іван Супрунчык захоўвае прэзідэнцкі падарунак як самы шаноўны.

Палескі талент з вёскі Цераблічы віртуозна валодае сякерай. Сёння ён навучыць гасцей фестывалю вырабляць драўляныя статуэткі.

Гісторык, разьбяр па дрэве, адмысловы мастак — усе гэтыя таленты сабраў у сабе палескі самародак Іван Супрунчык. 68-гадовы энтузіаст стварыў унікальны музей, дзе знайшлі сабе куточак цікавейшыя рэчы побыту палешукоў. Гэты музей штогод наведваюць дзеці і дарослыя са ўсёй Століншчыны, пабываць у цераблічскім музеі — гонар для кожнага турыста, які ступіў на столінскую зямлю. У мінулым годзе на экскурсіі ў гісторыка пабываў сам Прэзідэнт Беларусі. Іван Філіпавіч на памяць Аляксандру Рыгоравічу падарыў скульптуркі калядоўшчыкаў. Узамен Прэзідэнт паабяцаў прыслаць у падарунак майстру сякеру. Сёння Іван Супрунчык захоўвае прэзідэнцкі падарунак як самы шаноўны.

З сякерай народны ўмелец не растаецца, нягледзячы на свой узрост. Спецыяльна для фестывалю ён падрыхтаваў выставу, дзякуючы якой сучасныя беларусы пазнаёмяцца са старажытнымі абрадамі гукання вясны, Вялікадня, Калядаў, убачаць дамавікоў і лесуноў і змогуць нават дакрануцца да іх.

Музей Івана Філіпавіча сапраўды ўнікальны, шкада толькі, што на фестываль яго не перавязеш. А там столькі цікавых рэчаў…

— На гэтых санях нават улетку па дарозе цягнулі да павітухі цяжарную жанчыну, якая вось-вось народзіць дзіцятка, — расказвае гісторык. — Успомніце багіню Вясну, якая ездзіла на павозцы, вось так і цяжарная жанчына была роўняй багіні.

Дзежка для цеста таксама мела сваю сімвалічную функцыю: пасля вянчання ў царкве маладыя ішлі ў хату да нявесты, там свякроў правярала сваю нявестку на цнатлівасць. На парозе ставілі дзяжу, калі маладзіца была непарочная — станавілася на яе, парочная нявестка дзяжу абыходзіла. Падману не дапускалі, свякроў пасля першай шлюбнай ночы правярала пасцельную бялізну.

У музеі народнага майстра знаходжу драўляную калыску для немаўлят, старажытны халадзільнік з лазы, скураныя боты без адзінага шва. Сучасную пральную машыну беларусам замяняла жлукта — драўлянае “дупло” з дном, куды складвалі бялізну, залівалі яе крынічнай вадой і пасыпалі попелам.

Дзіўных і цікавых рэчаў у цераблічскім музеі хоць адбаўляй. Так што пасля свята ў Ляскавічах міласці просім на Століншчыну!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter